17.03.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІII Нядзелю Адвэнту /C/

15.12.2024 г.

  • Сёння 15 снежня IІІ-я Нядзеля Адвэнту. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля св. Імшаў а 11.30 і 14.00 адбудзецца благаслаўленне матуль, якія чакаюць нараджэння дзіцяці.
  • Трывае Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа (апроч нядзелі).

Рараты для дарослых (ат, чц і сб) а 10.00.

Рараты для дзяцей і моладзі (пн, ср і пт ) а 19.00.

На Рараты прыносім свечкі, а дзеці – ліхтарыкі.

  • 16 снежня (пн) распачнем Навэнну да Дзіцяткі Езуса.
  • 17 снежня (ат) у Касцёле распачнецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. А 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцы.
  • (чц) У нашай парафіі будзе Дзень споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Духоўна падрыхтавацца да святаў дапаможа нам кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, які таксама з’яўляецца дзеканам Мастоўскага дэканату.

Святары будуць спавядаць: з 9.00 да 12.30

потым з 14.00 да 17.30

і ўвечары з 18.00 20.00

Вялікая прасьба да ўсіх парафіянаў! Калі ласка, заплануйце свой час такім чынам, каб прыйсці і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Спавядаць будуць святары з нашага Шчучынскага дэканату. Таксама, перадайце гэту інфармацыю тым нашым парафіянам, хто не ведае пра дзень споведзі ў нашай парафіі, бо рэдка ходзіць у касцёл. Вялікая просьба не адкладваць споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо потым двум святарам будзе складана ўсіх паспавядаць. Пастаўцеся да гэтай просьбы адказна і са зразуменнем!

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі:

10.00; 11.30; 15.00; 19.00 – св. Імшы з навукай для дарослых.

16.30 – св. Імша з навукай для дзяцей і моладзі.

  • Парадак адведвання хворых у г. Шчучыне:
  • снежня (ср) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.

21снежня (сб) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”. Хворых будзем адведваць адпаведна з тым, як каму зручна (зранку ці ўвечары).

  • 22 снежняIV Нядзеля Адвэнту – У гэты дзень напачатку св. Імшы а 14.00 скаўты перадуць у нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы. Для гэтага трэба прынесці лампадку.
  • У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары на наступны год, газету “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на 2025 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
  • Да 22 снежня (уключна) у сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня (пт).
  • У гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам адбудзецца ў Шчучыне на наступных вуліцах:

Вуліцы каля скрыжавання на ўездзе ў Шчучын: вул. Новая, Паўночны завулак, І.Мележа, Рабінавая, Лідская, Кляновая, Вербная, Каштанавы завулак, вул. Каштанавая, Палявая, Сонечная, Паўночна-Усходняя, Паўночна-Усходні завулак.

Вуліцы на г.зв.“Поле Цудаў”: вул. Ажэшкі, Дружбы, Гродзенская, Гродзенскі завулак, Ф.Скарыны і дамы (часны сектар) па вул. Пушкіна – гэта значыць ад вул. Пралетарскай (за могілкамі у бок аб’яздной дарогі).

Вуліцы на Паўднёвым Захадзе горада: вул. Заходняя, Будаўнікоў, Паўднёва-Заходняя, Рудóга.

Святары і дыякан будуць хадзіць выключна паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці з пад’ездаў).

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе нас на перажыванне Трэцяга тыдня Адвэнту.

Пакінуць адказ