
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІII-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /С/
15.12.2024 г.
- Сёння, 15 снежня – ІІІ Нядзеля Адвэнту (GAUDETE) Нядзеля Радасці. Гэта свайго роду абвяшчэнне блізкасці Збаўцы, што адначасова з’яўляецца запрашэннем да радасці. Пасля кожнай св. Імшы (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
З літургічнага календара:
- 16 снежня (пн) – распачнем навэнну да Дзіцяткі Езуса.
- 17 снежня (ат) у Касцёле распачнецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
- 19 снежня (чц) – у нашай парафіі будзе Дзень споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца раніцай у 6:30 і будзе працягвацца да апошняга жадаючага (прыкладна да заканчэння св.Імшы).
У другой палове дня споведзь распачнецца з 16:30 да 17:30.
З 17:30 да 18:00 будзе перапынак для святароў.
З 18:00 гадзіны святары ізноў пачнуць спавядаць ужо да апошняга жадаючага.
Вялікая прасьба, каб запланаваць свой час такім чынам, каб раніцай ці ўвечары прыйсці і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Спавядаць будуць святары з нашага Лідскага дэканату. Вялікая просьба не адкладваць споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо потым будзе складана ўсіх паспавядаць. Пастаўцеся да гэтай просьбы вельмі адказна і са зразуменнем!
- Нагадваем, што Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7:00 (апроч нядзелі). Рараты для дзяцей – пн, ср і пт – а 7:00. Апошнія рараты для дзяцей будуць у пятніцу 20 снежня.
- У наступную нядзелю у наш касцёл на пачатку св. Імшы а 10:00 гадз. прыбудзе бэтлеемскі агонь, які можна будзе ўзяць да дому пасля кожнай св. Імшы на працягу ўсіх дзён да 24 снежня (уключна). Для гэтага трэба прынесці свечку або лампадку.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю, 22 снежня, пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца аплаткавая сустрэча для маладых сем’яў нашай парафіі.
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны год. Можна таксама запісвацца на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду).
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары для дзяцей на наступны год, новы нумар часопіса “Ave Maria”, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць “Вігілійныя свечкі”.
- Сёння, пасля кожнай св. Імшы пройдзе невялічкі дабрачынны кірмаш, ахвяраванні з якога пойдуць на патрэбы анкалагічнага хоспіса “Центр Помощи Жизни” у Гродне.
- Нагадваем, што ў гэтым годзе ў нашай парафіі праходзіць конкурс на самую крэатыўную ялінку. Ёлачка павінны быць зроблена з розных матэрыялаў, прыкладна ў метр вышыні. Гатовыя ялінкі прыносіць трэба будзе ў наступную нядзелю – 22 снежня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 29 снежня.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Сяргей Палейчык. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…