
Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ-ю Нядзелю Адвэнту /С/
08.12.2024 г.
- Сёння ІІ-я Нядзеля Адвэнту і Дыяцэзіяльны дзень малітвы за ахвярадаўцаў і дарчынцаў. Пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзімір Г. заахвочвае ўсіх нас да супольнай і асабістай малітвы за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.
- Трывае Адвэнт. Рараты (св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле адбываюцца штодзённа (апроч нядзелі).
Рараты для дарослых (ат, чц і сб) а 10.00.
Увага! На гэтым тыдні Рараты для дзяцей і моладзі (пн, ср і чц) а 19.00. У сувязі з Фацімскім Днём, Рараты для дзяцей і моладзі перанесены з пятніцы (13.12) на чацвер (12.12).
На Рараты прыносім свечкі, а дзеці – ліхтарыкі.
З літургічнага календара:
- 9 снежня (пн) – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад неабавязковай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы.
- 10 снежня (ат) – Успамін НПМ Ларэтанскай. Заахвочваем кожнага ў гэты дзень памаліцца Літаніяй Ларэтанскай да НПМ. А 10.00 адбудзецца св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.
- 13 снежня (пт) – Фацімскі дзень у нашай прафіі.А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. У 18.15 – распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 19.00 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства. Таксама, у гэты дзень Касцёл успамінае св. Люцыю, панну і мучаніцу.
- 14 снежня (сб) – Успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- У наступную нядзелю (15.12) пасля св. Імшаў у 11.30 і а 14.00 (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Нагадваем парадак адведвання хворых:
10 снежня (ат) – з 11.00 – Плянты, Старыя Гернікі і Даўлюдаўшчына.
11 снежня (ср) – з 11.00 – Рэзы і Руткевічы.
12 снежня (чц) – з 11.00 – Навасёлкі і Янчукі.
13 снежня (пт) – з 11.00 – Буйвічы і Тур’я.
14 снежня (сб) – 11.00 – Тапілішкі і г. Шчучын вуліцы: Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле Цудаў”.
- Парадак адведвання хворых у г. Шчучыне:
18 снежня (ср) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.
- снежня (сб) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”.
Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.
- Да 22 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня.
У гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам адбудзецца ў Шчучыне на наступных вуліцах:
Вуліцы каля скрыжавання на ўездзе ў Шчучын: Новая, Паўночны завулак, вул. І.Мележа, Рабінавая, Лідская, Кляновая, Вербная, Каштанавы завулак, вул. Каштанавая, Палявая, Сонечная, Паўночна-Усходняя, Паўночна-Усходні завулак.
Вуліцы на г.зв.“Поле Цудаў”: вул. Ажэшкі, Дружбы, Гродзенская, Гродзенскі завулак, Ф.Скарыны і частка дамоў на вул. Пушкіна (ад вул. Пралетарскай за могілкамі ў бок аб’яздной дарогі).
Вуліцы на Паўднёвым Захадзе горада: вул. Заходняя, Будаўнікоў, Паўднёва-Заходняя, Рудóга.
Святары і дыякан будуць хадзіць выключна паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці пад’ездаў).
- У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, газету “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на 2025 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, асабліва перад святамі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
- Вялікая просьба, каб у сакрыстыі да сённяшняга дня (уключна) запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, але перад святамі жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.
- Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 19 снежня (чц).
- У сакрыстыі ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” з укладышам-каляндаром на 2025 г. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дашцы аб’яў, а таксама на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам благаслаўлёнага перажывання ІІ-а тыдня Адвэнту!