
Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІI-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /С/
08.12.2024 г.
- Сёння, у ІІ-ю Нядзелю Адвэнту, асаблівым чынам молімся за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.
- Сёння, прыкладна а 19.00 гадз. адбудзецца чарговая душпастырская сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
З літургічнага календара:
- 9 снежня (пн) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 7.00 і ў 18.30. Кожны католік у гэты дзень мае абавязак удзельнічаць у св. Імшы і ўстрымацца ад неабавязковай працы.
- 13 снежня (пт) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
- 14 снежня (сб) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- 15 снежня (у наступную нядзелю) пасля кожнай св. Імшы (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.
- Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7.00 (апроч нядзелі). Рараты для дзяцей – пн, ср і пт – а 7.00. На Рараты прыносім свечкі, а дзеці – ліхтарыкі.
- Да сённяшняй нядзелі, 8 снежня, ў сакрыстыі можна запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, каб перад святамі паспавядацца і прыняць св. Камунію.
- Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі плануецца 19 снежня (чц).
- З сённяшняга дня па 24 снежня ў сакрыстыі будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду).
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары для дзяцей на наступны год, новы нумар газеты “Слова Жыцця”, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць “Вігілійныя свечкі”.
- Паступіла такая прапанова, зрабіць супольную адвэнтавую пастанову для ўсёй нашай парафіі. У сувязі з гэтым у наступную нядзелю пасля св. Імшаў пройдзе невялічкі дабрачынны кірмаш, ахвяраванні з якога пойдуць на патрэбы анкалагічнага хоспіса “Центр Помощи Жизна” у Гродне.
- Кожны год для дзяцей у нашай парафіі праходзіў конкурс на лепшы раратні ліхтарык. У гэтым годзе прапануем удасканаліць конкурс і падняць яго да сямейнага ўзроўню. Конкурс на самую крэатыўную ялінку. Ёлачка павінны быць зроблена з розных матэрыялаў, прыкладна ў метр вышыні, імі ўпрыгожым пазней месца перад нашым касцёлам. Гатовыя ялінкі прыносіць трэба будзе 22 снежня ў нядзелю, а падвядзенне вынікаў адбудзецца 29 снежня.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Ірэна Даўляшэвіч. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…