17.03.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

І НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /С/

01.12.2024 г.

  • Сёння 1 снежняІ Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачаўся новы літургічны і пастырскі год, які ў Беларусі ў 2025 г. будзе праходзіць пад дэвізам:“Пілігрымы надзеі”, прымеркаваны да Юбілею 2025, які будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле.

Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля, і таму ён не мае пакутнага характару.

Перыяд Адвэнту складаецца з двух частак:

1-я частка Адвэнту – дні да 16 снежня – гэта час рэфлексіі і падрыхтоўкі вернікаў да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў;

2-я частка Адвэнту – дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духоўным жыццём, каб перажыць гэты асаблівы час пабожна і ў трэзвасці. У Адвэнце запрашаем на Рараты. Рараты (г.зн. св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (апроч нядзелі).

Рараты для дзяцей і моладзі  будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00.

Рараты для дарослых будуць у аўторак, чацвер і суботу а 10.00.

На Рараты дарослыя прыносяць свечкі, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі. Падчас апошніх Раратаў для дзяцей, адбудзецца конкурс на самую прыгожую калядную паштоўку зробленую ўласнымі рукамі.

Сёння першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва аб новых і святых пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

  • 3 снежня (ат) Успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.

А 10.00 адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцы.

  • 4 снежня (ср) Успамін св. Барбары, панны і мучаніцы.
  • 5 снежня (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00.  
  • 6 снежня (пт) – святаГадавіна пасвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень успамінаем святога Мікалая, біскупа. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад     св. Імшамі (раніцай і увечары). Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса будзе пасля св. Імшаў.
  • 7 снежня (сб) Успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Гэта першая субота месяца. Набажэнства да Беззаганнай Панны Марыі будзе пасля св. Імшаў.
  • 8 снежня у ІІ Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне. У гэтым годзе ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі будзе адзначацца 9 снежня (пн).
  • У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары на 2025 г., розныя дэвацыяналіі, батлейкі, “калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, асабліва перад святамі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“калядныя свечкі”.
  • Вялікая просьба, каб да наступнай нядзелі 8 снежня (уключна)усакрыстыі запісваць хворых і старэйшых парафіянаў (з усіх вёсак і горада), якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл каб перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію ці сакрамэнт намашчэння хворых. Вялікая просьба не адкладваць на апошнія дні перад святамі, таму што распачнуцца споведзі ў парафіях Шчучынскага дэканату і святары будуць занятыя.
  • Парадак адведвання хворых перад святамі:

10 снежня (ат) – з 11.00 – Плянты, Старыя Гернікі і Даўлюдаўшчына.

11 снежня (ср) – з 11.00 – Рэзы і Руткевічы.

12 снежня (чц) – з 11.00 – Навасёлкі і Янчукі.

13 снежня (пт)11.00 – Буйвічы і Тур’я.

14 снежня (сб)11.00 – Тапілішкі і г. Шчучын, наступныя вуліцы: Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле Цудаў”.

  • Парадак адведвання хворых у г. Шчучыне:

18 снежня (ср) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.

21 снежня (сб) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”.

Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.

  • З сённяшняга дня па 22-га снежня (уключна) у сакрыстыі перад і пасля св. Імшы будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду). Адведванне сем’яў у нашай парафіі распачнецца 27 снежня.

У гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам будзе ў         г. Шчучыне на наступных вуліцах:

Вуліцы каля скрыжавання на ўездзе у Шчучын: Новая, Паўночны завулак, вул. І.Мележа, Рабінавая, Лідская, Кляновая, Вербная, Каштанавы завулак, вул. Каштанавая, Палявая, Сонечная, Паўночна-Усходняя, Паўночна-Усходні завулак.

Вуліцы на г.зв.“Поле Цудаў”: вул. Ажэшкі, Дружбы, Гродзенская, Гродзенскі завулак, Ф.Скарыны і частка дамоў на вул. Пушкіна (ад вул. Пралетарскай за могілкамі ў бок аб’яздной дарогі).

Вуліцы на Паўднёвым Захадзе горада: вул. Заходняя, Будаўнікоў, Паўднёва-Заходняя, Рудóга.

Святары і дыякан будуць хадзіць выключна паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці пад’ездаў).

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 19 снежня (чц).
  • Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі і раскладам адведвання хворых можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім пабожнага і плённага перажывання перыяду Адвэнту і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ