17.03.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на І-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /С/

01.12.2024 г.

  • СённяІ-я Нядзеля Адвэнту. Распачынаецца новы літургічны і душпастырскі год. Касцёл заахвочвае нас ў гэты перыяд засяродзіцца над адносінамі з Богам і сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.

Св. Імшы ў гонар Маці Божай – Рараты – у нашым касцёле будуць праходзіць штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі). Дзяцей і моладзь на Рараты запрашаем у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00 гадз.

Таксама сёння перажываем першую нядзелю месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: малітва аб Божым благаслаўленні для сужонкаў і сем’яў нашай парафіі, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.

З літургічнага календара:

  • 3 снежня (ат) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
  • 4 снежня (ср) – набажэнства і складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
  • 5 снежня (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях падчас св. Імшы ў 18.30.
  • 6 снежня (пт) – свята Гадавіна пасвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень успамінаем святога Мікалая, біскупа.

Першапятнічная споведзь будзе раніцай і ўвечары перад св. Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

  • 7 снежня (сб) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

Гэта першая субота месяца. У гэты дзень з 11.00 гадз. распачнецца перадсвяточная споведзь для старэйшых і хворых парафіянаў у Чэхаўцах і Верх-Лідзе.

Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца не раніцай, а вечарам у 18.30. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. 

Таксама ў суботу, прыкладна у 19.15 у касцёле адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі і тых, хто лічыць сябе маладым.

  • Па той прычыне, што ў гэтым годзе 8 снежня прыпадае на нядзелю, Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца на панядзелак – 9 снежня.
  • У наступную нядзелю будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.

Іншыя аб’явы:

  • У наступную нядзелю, прыкладна а 19.00 гадз. адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
  • Вялікая просьба, каб да наступнай нядзелі, 8 снежня (уключна), ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, каб перад святамі паспавядацца і прыняць св. Камунію.
  • Інфармацыя адносна запісу на Душпастырскае адведванне сем’яў (каляду) будзе пададзена ў наступную нядзелю.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары і аплаткі на вігілійны стол.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ