Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,
ВАЛАДАРА СУСВЕТУ
XXXІV НЯДЗЕЛЯ /В/
24.11.2024 г.
- Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятаем сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, прызначаны на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі. Таксама, сёння Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу. Сёння падчас св. Імшы ў 11.30 адбудзецца прыняцце хлапчукоў у кандыдаты ў міністранты, цырымоніймáйстара, а дзяўчынак ў харысткі.
З літургічнага календара:
- 25 лістапада (пн) – Успамін бл. Марыі ад Езуса Добрага Пастыра, Заснавацельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Назарэтанак. 1 снежня – Кангрэгацыя распачне Юбілейны год святкавання 150-годдзя існавання Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта. Адзін з календароў, якія можна набыць у сакрыстыі прысвечаны гэтаму Юбілею.
- 26 лістапада (ат) – а 10.00 адбудзецца св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.
- 27 лістапада (ср) – У Ордэне Піяраў Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса. Асаблівым чынам, у гэты дзень будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса. Запрашаем на св. Імшу (раніцай або ўвечары) педагогаў, школьнікаў і іх бацькоў.
- 30 лістапада (сб) – Свята св. Андрэя, апостала.
- 1 снежня (ндз) – І-я Нядзеля Адвэнту.У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць у рамках Юбілея 2025 года пад дэвізам:“Пілігрымы надзеі”. Гэта таксама першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 будзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: Малітва аб новых і святых пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі.
- Вялікі дзякуй дк. Аляксандру Г., бр. Віктару Ц. і тым парафіянам, якія ў пятніцу не гледзячы на першы снег дапамаглі прыбраць апáлае лісце асабліва за касцёльнай агароджай (дзе гаражы і з боку мóгілак). На такую парафію, магло б быць нас і болей! Ёсць над чым працаваць! Дзякуем тым, хто дапамог (ведаем іх!) і запрашаем іншых парафіян пачувацца больш адказнымі за сваю парафію!
- У сакрыстыі можна набываць календары на наступны год, а таксама ёсць ружанцы, бібліі, малітоўнікі, калядныя наборы, розныя абразы, лампадкі і ўкладышы.
- У наступную нядзелю напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне вігілійных аплаткаў і ўжо можна будзе іх набываць. Будуць таксама “калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і набывае“калядныя свечкі”.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу. Заахвочваем да чытання рэлігійнай прэсы.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!