03.12.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста,

Валадара Сусвету /B/

24.11.2024 г.

  • Сёння – Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Молімся за выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне клерыкаў Гродзенскай Семінарыі можна скласці ў скарбонку перад алтаром.

Касцёл дае нам магчымасць сёння атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу. Таму, напрыканцы Св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

  • Таксама сёння, падчас св. Імшы ў 11:30, Літургічная служба алтара нашай парафіі адновіць свае міністранцкія абяцанні.

З літургічнага календара:

  • З 25 па 27 лістапада ў нашай парафіі будзем перажываць 40-гадзіннае набажэнства перад патранальным святам Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэтыя дні навуку да нас скіруе а. Ян Асіповіч са Шчучына. Расклад 40-гадзіннага набажэнства наступны:
  • 8.30 – ружанец;
  • 9.00 – св. Імша з навукай;
  • Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 12.30! 

(адарацыя распачнецца Вяночкам 12 Зорак);

  • увечары Адарацыя распачнецца а 17.00 гадз.;
  • 18.00 – ружанец

панядзелак ружанец правядуць дзеці нашай парафіі, у аўторак – моладзь, у сераду ружанцовую малітву просім правесці супольнасць „Маці ў малітве”);

  • 18.30 – св. Імша з навукай.

Расклад набажэнстваў аднолькавы на працягу ўсіх трох дзён.

  • 27 лістапада (ср)Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса. Напрыканцы св. Імшы а 18.30 будзем дзякаваць а. Яну за скіраваныя да нас навукі.
  • 30 лістапада (сб)свята св. Андрэя, Апостала. У гэты дзень свае імяніны будуць святкаваць а. Андрэй, а таксама арганіст нашай парафіі – спадар Андрэй. Святая Імша у інтэнцыі а. Андрэя адбудзецца ў суботу, раніцай а 9.00 гадз. У інтэнцыі Пана Андрэя будзем маліцца ў наступную нядзелю на св. Імшы а 8.00.
  • 1 снежня (нд)І-я Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.

Св. Імшы ў гонар Маці Божай – Рараты – у нашым касцёле будуць штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі). Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00 гадз.

Наступная нядзеля, гэта таксама першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: малітва аб Божым благаслаўленні для сужонкаў і сем’яў нашай парафіі, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.

Іншыя аб’явы:

  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску з наступнай нядзелі.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ