03.12.2024

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXXІІ Звычайную Нядзелю /В/

10.11.2024г.

З літургічнага календара:

  • 11 лістапада (пн)Успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада (ат)Успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа

і мучаніка.

а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.

  • 13 лістапада (ср)Фацімскі дзень у нашай прафіі.А 10.00       св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. У 18.15 – распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 19.00 св. Імша. Пасля           св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства. 
  • 16 лістапада (сб)Урачыстасць НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 17 лістапада – наступная нядзеляСусветны дзень бедных.Святы Айцец нагадвае усім нам, што ў «бедных выяўляецца прысутнасць Езуса». Па гэтай прычыне ў іх слабасці ёсць «збаўчая сіла». І калі ў вачах усяго свету яны маюць невысокую каштоўнасць, то для нас адкрываюць шлях да нябёсаў, з’яўляюцца нашым «пашпартам у вечнасць». Клопат пра іх — гэта наш евангельскі абавязак, і мы робім гэта не толькі даючы хлеб, але і дзелячыся з імі хлебам Слова, адрасатамі якога яны з’яўляюцца. «Любіць беднага — гэта тое ж, што змагацца з любога роду беднасцю, духоўнай і матэрыяльнай». 
  • Выпамінкі на гэтым тыдні:

11 лістапада (пн)9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.

12 лістапада (ат)9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.

14 лістапада (чц)9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.

15 лістапада (пт)18.15 (выпамінкавы руж.) і а 19.00 Св. Імша.

16 лістапада (сб)18.15 (выпамінкавы руж.) і а 19.00 Св. Імша.

17 лістапада (нд)15.15 (выпамінкавы руж.) і а 16.00 гадз. будзе св. Імша за ўсіх памерлых, якіх даручаем Богу ў сёлетніх выпамінках.

  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і Вашы ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ