Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXXII Звычайную Нядзелю /B/
10.11.2024 г.
- Ахвяраванні, якія сёння былі складзеныя на тацу, будуць прызнáчаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.
З літургічнага календара:
- 11 лістапада (пн) – успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада (ат) – успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.
- 13 лістапада (ср) – складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў 18.30.
- 16 лістапада (сб) – Урачыстасць НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
- 17 лістапада (нд) – Сусветны Дзень бедных, які ў Касцёле будзе адзначаецца ўжо 8-ы год.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 гадз. адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей, якія ўжо другі год рыхтуюцца да І-й Св. Камуніі і навучаюцца ў с. Рэгіны. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год.
- Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ў мінулы панядзелак дапамагалі прыбіраць апаўшае лісце з бярозаў на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог адудзячыць Вам за прысвечаны час і працу!
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!