Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXXІ Звычайную Нядзелю /В/
03.11.2024 г.
- Сёння 3 лістапада – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У 15.15 распачнецца выпамінкавы ружанец і а 16.00 – Св. Імша. Пасля св. Імшы будзе змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Малітва аб вечным жыцці для памерлых святароў, ахвярадаўцаў і дабрадзеяў Касцёла.
- Нагадваем, што з 1 па 8-га лістапада ў Касцёле трывае Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Падчас Актавы, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпýст.
З літургічнага календара:
- 4 лістапада (пн) – Успамін св. Кáраля Барамэя, біскупа.
- 5 лістапада (ат) – а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.
- 7 лістапада (чц) – Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. У чацвер распачнем 1-ы дзень навэнны перадУрачыстасцю НПМ Вастрабрáмскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
- 9 лістапада (сб) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
Выпамінкі на гэтым тыдні:
4 лістапада (пн) – 9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.
5 лістапада (ат) – 18.15 (выпамінкавы руж.) і а 19.00 Св. Імша.
6 лістапада (ср) – 9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.
7 лістапада (чц) – 9.15 (выпамінкавы руж.) і а 10.00 Св. Імша.
8 лістапада (пт) – 18.15 (выпамінкавы руж.) і а 19.00 Св. Імша.
9 лістапада (сб) – 18.15 (выпамінкавы руж.) і а 19.00 Св. Імша.
10 лістапада (нд) – 15.15 (выпамінкавы руж.) і а 16.00 Св. Імша.
- У наступную нядзелю (10 лістапада) ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- У школьнікаў завяршаюцца канікулы, таму катэхетычныя заняткі для школьнікаў распачнуцца ўжо 10 лістапада (пн).
- У сакрыстыі можна набываць лампадкі.
- Наша парафія выказвае словы ўдзячнасці Шчучынскай Дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) за праяўлены прафесіяналізм у забеспячэнні бяспекі людзей на дарозе падчас працэсій 1 і 2 лістапада.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў выходзячы з касцёла або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім Вам за прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!