03.12.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXXI Звычайную Нядзелю /B/

03.11.2024 г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва аб вечным жыцці для памерлых ахвярадаўцаў і дабрадзеяў Касцёла. 

Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) сёння а 17:00 гадзіне.

З літургічнага календара:

  • Касцёл трывае ў Актаве ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Выпамíнкавая малітва за памерлых на гэтым тыдні – з 4 па 8 лістапада – будзе выглядаць наступным чынам:Ружанец у 17.45ісв. Імша за ўсіх памерлыхў 18.30. Выключна сёння, 3 лістапада, ружанец за памерлыхраспачнецца а 17.00 гадз.
  • 4 лістапада (пн)успамін св. Кáраля Барамея, біскупа.
  • 7 лістапада (чц) – Распачнем 1-ы дзень навэнны перадУрачыстасцю НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 9 лістапада (сб)свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
  • У наступную нядзелю, 10 кастрычніка, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • Бліжэйшая складковая св. Імша аб здароўе праз заступніцтва Маці Божай, Нястомнай Дапамогі, адбудзецца 13 лістапада (ср) у 18.30.
  • У школьнікаў завяршаюцца канікулы, таму заняткі па рэлігіі для школьнікаў распачнуцца 5 лістапада (ат).
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год.
  • Запрашаем, хто можа, дапамагчы заўтра (у панядзелак) прыбраць апаўшае лісце каля касцёла. Збіраемся ў 9.30.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня.
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Барысевіч Вераніка. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ