23.05.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXX Нядзелю /В/

Урачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла

27.10.2024 г.

  • Сёння ў Касцёле Урачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія сёння дзякуе Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма сёння ў нашых малітвах аб святарах, якія служылі і сёння служаць у нашым касцёле, аб ахвярадаўцах, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
  • 28 кастрычніка (пн)Свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.
  • 31 кастрычніка (чц) завяршаецца месяц ружанцовай малітвы. Запрашаем на супольны ружанец штодзённа ў 18.30.

Сёння ружанец у 15.30.

Нагадваем, што да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.

  • Усе мы павінны паклапаціцца, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і ўспамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, і магчыма занядбалую магілу побач, якую даўно ўжо ніхто не адведвае. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі (найлепш – жывыя; напр. хрызантэмы), але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.
  • 1 лістапада (пт) – Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць Усіх Святых, таму ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ўшаноўваюць усіх святых — як вядомых, так і невядомых, — якія ўжо дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі (раніцай і увечары).У гэты дзень у нашым касцёле: у 9.15 распачнецца Выпамíнкавая малітва за памерлых (ружанец) і а 10.00 – св. Імша.Пасля Св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца працэсія на каталіцкія могілкі. Увечары св. Імша а 19.00 і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
  • 2 лістапада (сб)Успамін усіх памерлых вернікаў і першая субота месяца. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваем мóгілкі і асаблівым чынам молімся за памерлых. У гэты дзень у нашым касцёле: у 9.15 распачнецца Выпамíнкавая малітва за памерлых (ружанец) і а 10.00 – св. Імша.Пасля Св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца працэсія на могілкі па вул. Цітова і на камунальныя могілкі за аб’яздной дарогай. Увечары св. Імша а 19.00. і набажэнства да Беззаганнай Панны Марыі.
  • Працэсія з’яўляецца масавым рэлігійным мерапрыемствам і калі праводзіцца па-за касцёльнай тэрыторыяй – патрабуе дазволу мясцовай улады. Такі дазвол ад Шчучынскага райвыканкама наша Парафія ўжо атрымала, таму бяспечна зможам правесці нашу традыцыйную працэсію 1 і 2 лістапада.
  • Св. Імша і выпамінкі на мóгілках у Тапілішках адбудуцца ў суботу (2 лістапада) у 15.30, а ў Барташах у нядзелю (3 лістапада) у 13.30.
  • З 1 па 8 лістапада ў Касцёле будзе трываць Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.
  • Памятайма, што падчас Актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст або на працягу годачастковы адпуст.

Варта ўзгадаць пра тое, чым з’яўляецца поўны адпуст і частковы адпуст.

Падчас споведзі Бог праз паслугу святара адпускае чалавеку вінý за грахі, але наступствы граху застаюцца (г.зн. часовае пакаранне).

Поўны адпуст — гэта калі чалавеку цалкам прабачаецца часовае пакаранне.

Мы, католікі, верым, што калі ахвяруем адпуст за памерлага, то ён поўнасцю ачышчаецца з грахоў і ідзе ў вечнае жыццё.

Атрымаць поўны адпуст — гэта значыць ліквідавáць наступствы граху. 

Каб атрымаць поўны адпуст неабходна:

1) Быць католікам у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень — можна зрабіць гэта загадзя); 

2) Прыняць св. Камунію;

3) Памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак;

4) Наведаць мóгілкі.

Частковы адпуст — гэта, па сутнасці, кожная наша малітва, ружанец ці літанія. Ахвяруючы гэтыя малітвы за памерлых на працягу ўсяго года, мы набліжаем іх збаўленне. 

Падчас Актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (1-8 лістапада), адпуст можна атрымаць толькі за аднаго памерлага (на працягу дня). Нашы малітвы і адпуст ніколі не бываюць марнымі: нават калі мы не ахвяруем іх за кагосьці канкрэтна, Пан Езус «накіруе» іх у інтэнцыі тых, каму гэта неабходна.              Што тычыцца 2 лістапада (Дня ўсіх памерлых вернікаў), за пабожны ўдзел у св. Імшы і малітву за памерлых можна будзе атрымаць поўны адпуст два разы, ахвяраваўшы яго за двух памерлых. Таксама вернік павінен мець намéр (інтэнцыю) атрымаць адпуст. Калі такога ўсведамлення ў чалавека няма, то адпуст ён не атрымае.

  • 3 лістапада (нд)Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца супольная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У 15.15 распачнуцца выпамінкі і а 16.00 – Св. Імша. Пасля св. Імшы будзе змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Малітва аб вечным жыцці для памерлых святароў, ахвярадаўцаў і дабрадзеяў Касцёла.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы. Таму, падчас канікул не будзе заняткаў па рэлігіі. Таксама, 28 кастрычніка не будзе катэхезы і для групы дарослых. Чарговая катэхеза для дарослых будзе 4 лістапада (пн) пасля вячэрняй св. Імшы.
  • У сакрыстыі можна набываць лампадкі (знічы), а таксама іншыя дэвацыяналіі.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт- старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя  ахвяраванні! Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ