09.11.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXX Звычайную Нядзелю /B/

27.10.2024 г.

  • Сёння ў Касцёле ўзгадваецца Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла. Дзякуем Пану Богу за дар уласнай святыні і молімся за ўсіх святароў, ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай парафіі.  
  • Таксама сёння пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар. Сардэчна запрашаем!

З літургічнага календара:

  • 28 кастрычніка (пн)свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.
  • 31 кастрычніка (чц) – завяршаецца месяц ружанцовай малітвы.
  • 1 лістапада (пт)Урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30.

Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) ў 17:30

Гэта таксама першая пятніца месяца, набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

У сувязі з тым, што Дзень Усіх Святых прыпадае на пятніцу, то ўстрыманне ад мясных страў з’яўляецца не абавязковым.

Таксама 1 лістапада прыпадае 52-я гадавіна смерці а. Марыяна Чабаноўскага, піяра, які нёс душпастырскае служэнне ў Лідзе і быў пробашчам у парафіі ў м-не Слабада.

  • 2 лістапада (сб)Успамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень у нашым касцёле св. Імшы будуць а 9.00 і ў 18.30.

Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) а 8:00 гадзіне.

Св. Імша і выпамíнкавы ружанец на мóгілках у Верх-Лідзе ў гэты дзень адбудуцца а 13.00 гадз.

Таксама гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

  • 3 лістападапершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва аб вечным жыцці для памерлых ахвярадаўцаў і дабрадзеяў Касцёла. 

Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) у гэты дзень – а 17:00 гадзіне.

  • Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца, прыняць Святую Камунію і наведаць мóгілкі.

Памятайма, што Касцёл даé магчымасць на працягу ўсяго года атрымаць і частковы адпуст. Частковы адпуст – гэта, па сутнасці, кожная наша малітва, ружанец ці літанія. Штодня ахвяруючы гэтыя малітвы за памерлых, мы набліжаем іх збаўленне.

Іншыя аб’явы:

  • У бліжэйшы панядзелак правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа св. Сям’і, у аўторак – Ружа Маці Божай Грамнічнай, у сераду – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў чацвер ружанец правядзе моладзь нашай парафіі.
  • У суботу, 2 лістапада, запрашаем на моладзевую Адарацыю, якая распачнецца прыкладна ў 19:15
  • У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы. Таму, падчас канікул заняткаў па рэлігіі не будзе.
  • У сакрыстыі ёсць таксама магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber:

https://invite.viber.com/?g2=AQAxa8ggwjBG%2BlNyJfynIvM9Hs9UPhewbgnyDle5Wx3Moy42y%2BY7uwqCBOEHtNAU

  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня.
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Шмайла Францішак. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ