23.05.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXIX Звычайную Нядзелю /В/

20.10.2024 г.

  • Сёння Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні складзеныя сёння падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
  • Пасля св. Імшы а 16.00 у класе адбудзецца чарговая сустрэча для каталіцкіх педагогаў нашай парафіі.
  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. Запрашаем штодзённа на супольную ружанцовую малітву ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа ў 18.30. У нядзелю ў 15.30.

Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пту 18.30. 

  • 21 кастрычніка (пн) – Пасля вячэрняй св. Імшы ў класе ў 19.45 адбудзецца чарговая катэхеза для дарослых. Запрашаем!

З літургічнага календара:

  • 22 кастрычніка (ат)Успамін св. Яна Паўла ІІ, Папы.

А 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша за душы церпячыя ў чысцы.

  • 25 кастрычніка (пт)Каласансаўскі дзень.У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас св. Імшаў а 10.00 і а 19.00 будзем маліцца і выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Запрашаем асабліва настаўнікаў і школьнікаў!
  • 26 кастрычніка (сб) – Вельмі важны дзень для нашай Гродзенскай Дыяцэзіі. А 12.00 у катэдральнай базыліцы ў Гродне распачнецца  ўрачысты інгрэс (г.зн. уваход) новага Ардынарыя Гродзенскай Дыяцэзіі біскупа Уладзіміра на катэдру (г.зн. на біскупскі пасáд, з якога біскуп, як наступнік Апосталаў урачыста навучае). Кс. Біскуп ўсіх сардэчна запрашае.
  • 27 кастрычніка (нд)Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія ў гэты дзень будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма ў нашых малітвах пра ахвярадаўцаў, дарчынцаў і святароў звязаных з нашым касцёлам, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
  • Да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
  • Усе мы павінны паклапаціцца, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і успамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, і магчыма занядбалую магілу побач, якую даўно ўжо ніхто не адведвае. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі (найлепш – жывыя; напр. хрызантэмы), але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У сакрыстыі можна набываць лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя  ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯБОЛЬШАГАЎЗРАСТАННЯПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ