09.11.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXVIII Звычайную Нядзелю /B/

13.10.2024 г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

З літургічнага календара:

  • 15 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла.
  • 16 кастрычніка (ср) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Касáні.
  • 17 кастрычніка (чц)успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
  • 18 кастрычніка (пт)Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
  • 20 кастрычніка (наступная нядзеля)Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.

Іншыя аб’явы:

  • Сёння пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца фармацыйная сустрэча для педагогаў нашай парафіі. Запрашаем!
  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца штодзённа а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30.

Для дзяцей ружанец у аўторак, сераду і чацверу 9.30 (для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе), і а 18.00 (для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе).

  • У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа св. Сям’і, у пятніцу – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў суботу ружанец правядзе супольнасць „Мужчыны св. Юзафа”.
  • Даканца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада. У сакрыстыі ёсць таксама магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У наступную нядзелю ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 адбудзеццасход для бацькоўтых дзяцей, якія у гэтым годзе распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камунііі навучаюццаў с. Караліны. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіса AveMariaЗаахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber:

https://invite.viber.com/?g2=AQAxa8ggwjBG%2BlNyJfynIvM9Hs9UPhewbgnyDle5Wx3Moy42y%2BY7uwqCBOEHtNAU

  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня.

Пакінуць адказ