15.02.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXVIII Звычайную Нядзелю /В/

13.10.2024 г.

  • Сёння 13 кастрычніка (нд)Дзень Фацімскі і распачацце 40-гадзіннага набажэнства ў нашай парафіі. У 15.15 – распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і ў інт. просьб і падзяк будзе цэлебравацца св. Імша а 16.00. Пасля св. Імшы распачнецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.

40-гадзіннае набажэнства ў нашай парафіі правядзе кс. др. Віталій Сідорка, пробашч парафіі Узвышэння св. Крыжа ў Лідзе (Ліда-Фара).

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа ў 18.30. У нядзелю ў 15.30.

Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пту 18.30. 

З літургічнага календара:

  • 15 кастрычніка (ат)Урачыстасць св. Тэрэзы ад Éзуса (Áвільскай) і парафіяльны адпуст у нашай парафіі. У гэты дзень запрашаем усіх на ўрачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. У гэты дзень яшчэ будзе св. Імша ўвечары, а 19.00 гадз.. Раніцай а 10.00 гадз. св. Імшы не будзе.
  • 16 кастрычніка (ср) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Касáні.
  • 17 кастрычніка (чц)Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа

і мучаніка.

  • 18 кастрычніка (пт)Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
  • 20 кастрычніка (наступная нядзеля)Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія ў наступную нядзелю будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
  • Даканца кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць набываць рэлігійныя рэчы, а таксама лампадкі (знічы), якія мы ставім на магілах нашых памерлых. Набываючы лампадкі ў нашым касцёле, сваімі ахвяраваннямі Вы падтрымліваеце наш касцёл і кляштар.   
  • Ёсць новы нумар газеты“Слова Жыцця” і часопісаAveMaria”. Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў кветкі для нашага касцёла. На гэтым тыдні, найлепш кветкі прыносіць у пятніцу перад або пасля св. Імшаў.
  • Учора адбыўся суботнік па ўпарадкаванні прыкасцёльнай тэрыторыі да парафіяльнага адпусту. Пробашч з ўсёй піярскай супольнасцю выказвае вялікую ўдзячнасць тым парафіянам, якія прыйшлі дапамагчы, за іх ахвяраваны час для сваёй парафіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў (выходзячы з касцёла) або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ