18.04.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXVII Звычайную Нядзелю /B/

06.10.2024 г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

Сёння таксама прыпадае 28-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Рóека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары.

У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Памятайма аб іх у нашых малітвах.

З літургічнага календара:

  • 7 кастрычніка (пн) – успамін НПМ Ружанцовай.

Папа Францішак заклікае ў гэты дзень да малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце.

  • 13 кастрычніка ў наступную нядзелю, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • Нагадваем, што заняткі па рэлігіідля дарослых праходзяць кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Запрашаем!
  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца штодзённа а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30.

Для дзяцей ружанец у аўторак, сераду і чацверу 9.30 (для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе), і а 18.00 (для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе).

У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), у пятніцу – Ружа св. Сям’і, а ў суботу – Ружа Маці Божай Грамнічнай.

  • У нашай парафіі ёсць тры кола (ружы) Жывога Ружанца. Паступіла прапанова стварыць кола св. Юзафа, чальцы якога былі б толькі мужчыны. Калі хтосьці з спадароў жадае далучыцца да гэтай ініцыятывы, запрашаем вас у сакрыстыю.
  • На працягу месяца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада. Св. Імша і ружанцовая малітва за памерлых на могілках у в. Верх-Ліда адбудзецца 2 лістапада (сб)а 13.00 гадз.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber:
https://invite.viber.com/?g2=AQAxa8ggwjBG%2BlNyJfynIvM9Hs9UPhewbgnyDle5Wx3Moy42y%2BY7uwqCBOEHtNAU
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня.

Пакінуць адказ