15.10.2024

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXVІ Звычайную нядзелю /В/

29.09.2024 г.

  • Сёння ў сувязі з нядзельным днёмняма Свята святых Мíхала, Габрыэля і Рáфала, Арханёлаў. Св. Арханёл Мíхал з’яўляецца апякýнам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, сёння асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.

З літургічнага календара:

  • 30 верасня (пн)Успамін св. Гераніма, святара і дК.
  • 1 кастрычніка (ат)Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. А 10.00 г. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцы. Распачынаецца месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.30, а ў нядзелю ў 15.30.

Для дзяцей і моладзі ружанец будзе ў панядзелак, сераду і пятніцуў 18.30

Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама маліцца дома ў сваіх сем’ях.

  • З 1 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вялікая просьба каб дома на картцы напісаць (або надрукаваць) выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а напісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Гэта вельмі важна, каб мы разумелі ці гэта Юзаф ці Юзэфа, Станіслаў ці Станіслава. Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца за памерлых будзем з 1 па 23 лістапада. Парадак выпамінкавай малітвы будзе такі як у мінулыя гады. Падчас ружанца будуць узгáдвацца нашыя памерлыя і ў іх інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша. Калі Вы прынясеце ў сакрыстыю картку з імёнамі памерлых, Вам трэба будзе выбраць дзень калі будзе малітва за вашых памерлых (г.зн Ружанец і св. Імша). Таму, загадзя, дома падумайце на які дзень будзе вам зручна прыйсці на малітву за Вашых памерлых. Выпамінкі будуць штодзённа і будуць чаргавацца: адзін дзень у 9.15, другі дзень у 18.15. У нядзелю выпамінкі будуць у 15.15. На мóгілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках, а ўсе іншыя – у касцёле.
  • 2 кастрычніка (ср)Успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
  • 3 кастрычніка (чц) – Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. У гэты дзень прыпадае 2-я гадавіна смерці   а. Віктара Занеўскага, піяра. Св. Імша ў інтэнцыі спачылага святара, распачнецца а 19.00. Пасля св. Імшы будзе набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.
  • 4 кастрычніка (пт)Успамін св. Францішка Асізскага, законніка. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі: зранку з 9.15 і ўвечары з 18.15. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • 5 кастрычніка (сб) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, законніцы. Гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля св. Імшаў.
  • 6 кастрычнікаПершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Малітва ў інтэнцыі за ўсе манаскія асобы з розных супольнасцяў, якія нясуць сваё служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі і аб развіцці манаскага жыцця ў нашай дыяцэзіі. 

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Таму, асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

  • 12 кастрычніка (сб) у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барýнах (Ашмянскі раён) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абразá Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Год назад 14 кастрычніка, падчас святкавання 330-годдзя з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч паведаміў, што прыняў рашэнне ўвянчаць абраз Маці Божай Барунскай спецыяльнымі каронамі. «Гэта будзе бачным знакам нашай удзячнасці за апеку Найсвяцейшай Маці, за багатую і цудоўную гісторыю Яе прысутнасці ў гэтым санктуарыі, за незлічоныя ласкі, якія Яна нястомна просіць для нас»,— адзначыў іерарх.

Хто не мае магчымасці паехаць сваім аўтамабілем, арганізоўваецца паездка з нашай парафіі на ўрачыстасць каранацыі ў Барýнах. Усіх ахвотных просім запісвацца з сённяшняга дня да наступнай нядзелі 6 кастрычніка (ўключна). Кс. Біскуп усіх сардэчна запрашае!

  • У нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі для дарослых, якія ў свой час не мелі такой магчымасці. Заняткі праходзяць кожны панядзелак пасля вячэрняй св. Імшы ў класе а 19.45. Усіх ахвотных запрашаем!
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на наступны 2025 г.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. У новым нумары таксама ёсць артыкул пра Ордэн Піяраў. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікі дзякуй парафіянам, якія ахвяравалі кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. Заахвочваем прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў пятніцу перад ці пасля св. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміццана дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ