15.10.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXVI Звычайную Нядзелю /B/

29.09.2024 г.

З літургічнага календара:

  • 30 верасня (пн) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
  • 1 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны.

Гэтым днем распачнем месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой), а ў нядзелю ў 17.30.

Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе традыцыйна ў аўторак, сераду і чацвер9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

Запрашаем кола Жывога Ружанца да правядзеня малітвы ружанцовай у гэтым месяцы па панядзелкам, пятніцам і суботам. У бліжэйшую пятніцу правесці малітву запрашаецца Ружа Маці Божай Грамнічнай, а суботу – Ружа св. Сям’і.

  • 2 кастрычніка (ср) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкіпраз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18.30.
  • 3 кастрычніка (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.
  • 4 кастрычніка (пт) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка. Гэта таксама першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі.
  • 5 кастрычніка (сб) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, законніцы. Гэта першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9.00, а набажэнства ў гонарБеззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства.
  • Таксама ў суботу запрашаем на моладзевую Адарацыю, якая распачнецца прыкладна ў 19:15
  • 6 кастрычніка – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

У гэты дзень прыпадае 28-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Рóека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары.

У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

Іншыя аб’явы:

  • Сёння пасля св. Імшы для дзяцей адбудзецца першая сустрэчы для маладых сямейных пар. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц, а накіраваны яны на ўмацаванне сямейнага жыцця, праз малітву, супольнае разважанне над словам Божым і праз уласнае сведчанне сужэнцаў. Сардэчна запрашаем!
  • Заўтра, 30 верасня, пасля летняга перапынку распачнуцца заняткі па рэлігіідля дарослых. Катэхеза будзе праходзяць кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Сардэчна запрашаем!
  • З 2 кастрычніка (ср) ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. На століку з газетамі ёсць спецыяльныя карткі, на якіх можна напісаць імёны памерлых. Вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада.
  • Таксама з 2 кастрычніка будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2025 г.
  • 3 кастрычніка (чт) – прыпадае другая гадавіна смерці а. Віктара Занеўскага. Св. Імша за спачылага святара ў нашым касцёле будзе а 18.30. У Шчучыне св. Імша за кс. Віктара ў гэты дзень будзе а 19:00 гадз.
  • Арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Баруны, дзе ў суботу 12 кастрычніка адбудзецца каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай. Запісацца на выезд на дадзеную ўрачыстасць можна да бліжэйшай суботы ўключна.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні, а таксама ўсім, хто дапамог прыбраць апалае лісце каля касцёла на мінулым тыдні.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber:
https://invite.viber.com/?g2=AQAxa8ggwjBG%2BlNyJfynIvM9Hs9UPhewbgnyDle5Wx3Moy42y%2BY7uwqCBOEHtNAU
  • Цяпер памолімся за нашых блізкіх памерлых, асабліва тых, хто на мінулым тыдні адышоў у вечнасць з нашага дэканата – кс. Рышард Пэрчак – шматгадовы пробашч у Белагрудзе, і за памерлага з нашай парафіі – Тарашкевіч Часлава. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…

Пакінуць адказ