15.10.2024

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXV Звычайную Нядзелю /В/

22.09.2024г.

  • Сёння адзначаеццаСусветны Дзень мігранта і бежанца.

З літургічнага календара:

  • 23верасня (пн) – Успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка. У гэты дзень свой 75-ы Дзень Нараджэння адзначыць Пастыр нашай Гродзенскай дыяцэзіі б-п Аляксандр Кашкевіч. У гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб нашым Пастыры.
  • 24верасня (ат) – а 10.00 адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў

церпячых у чысцы.

  • 25верасня (ср) – У нашай парафіі – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за вучняў і настаўнікаў праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса. Сардэчна запрашаем на св. Імшы.
  • 28 верасня (сб)Успамін св. Вáцлава, мучаніка.
  • 29 верасня ў сувязі з нядзельным днёму гэтым годзе няма Свята святых Мíхала, Габрыэля і Рáфала, Арханёлаў. Св. Арханёл Мíхал з’яўляецца апякýнам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.
  • Урокі рэлігіі для дарослых у нашай парафіі распачнуцца ўжо заўтра   23 верасня і будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.45 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Таксама, хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся на катэхезу, то трэба прыйсці ў сакрыстыю і даведацца пра расклад заняткаў.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў на 2025 г.
  • Падаваць запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі можна будзе з         1 кастрычніка. Пра гэта больш падрабязна будзе растлумачана ў наступную нядзелю.
  • Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Просім прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл на святы і нядзелю. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў сакрыстыю менавіта       ў пятніцу перад св. Імшамі раніцай ці ўвечары.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • З сённяшняга дня ў сакрыстыі ўжо можна набываць лампадкі (знíчы).
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ