15.10.2024

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXІV Звычайную Нядзелю /В/

15.09.2024 г.

  • Ахвяраванні, якія сёння збіраюцца на тацу, паводле распараджэння Біскупа Аляксандра К. будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Сёння пасля св. Імшы а 16.00 адбудзецца першая ў новым навучальным годзе сустрэча педагогаў нашай парафіі.
  • З літургічнага календара:
  • 16 верасня (пн)Успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў. У гэты дзень Ордэн піяраў таксама ўспамінае бл. Антонія Шварца, заснавальніка Кангрэгацыі Каласанцінаў.
  • 16-18 верасняКвартальныя дні малітвы за школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.
  • 17верасня (ат) – а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцы.
  • 18верасня (ср)Успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
  • 19 верасня (чц) – У Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Праз іх заступніцтвабудзем маліцца аб вернасць і мужнасць у абвяшчэнні Валадарства Божай Любові.
  • 20верасня (пт)Успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 21верасня (сб)Свята св. Мацвея, апостала.
  • У нашай парафіі ўжо распачалася катэхеза (урокі рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці і даведацца ў сакрыстыю, або запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыйсці запісацца непасрэдна на ўрок.
  • Запісваем яшчэ хлапчукоў (пасля першай св. Камуніі) у кандыдаты ў міністранты. Зацікаўленых просім звяртацца пасля св. Імшы ў сакрыстыю.
  • У сакрыстыі запісваем ужо інтэнцыі св. Імшаў на наступны2025 г. 
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл на святы і нядзелю. Кветкі прыносім у сакрыстыю ў пятніцу перад св. Імшамі раніцай ці ўвечары.
  • Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць каталіцкую прэсу. Ёсць новы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ