Сутыкненне альбо як адпачывала піярская моладзь са Шчучына

foto (69)

У жыцці кожнага з нас бываюць сітуацыі, калі сутыкнення проста нельга пазбегнуць. І хучэй гэтае слова для большасці звязана з негатыўнымі эмоцыямі, чым пазітыўнымі. Але ж для 21 чалавека гэтым летам слова «Crash» (з англійскай «сутыкненне») надоўга змяніла свой сэнс. А ўсё пачалося 23 ліпеня, калі група моладзі са Шчучына, Ліды і Гродна прыехала ў хрысціянскі лагер.

«Crash» — назва лагера, у якім хлопцы і дзяўчаты правялі тыдзень, дзе звярнулі ўвагу на свае адносіны да Бога. Ніякага тэлевізара, Інтэрнэту, няма побач крамы, па суседству хатняя жывёла і да ўсяго гэтага мабільны тэлефон забралі. Вось і першае сутыкненне: жаданне ці правілы.

Кіраўніком лагера быў а. Віталій Цыбульскі SP, якому дапамагалі два клeрыка і старэйшая моладзь. Была падрыхтавана насычаная праграма.

Нікога не пакінулі абыякавымі тэмы ўрокаў, якія праходзілі ў выглядзе дыскусій («Бог Створца ці Стварэнне», «Грэх памылка ці злачынства» і інш.) Акрамя гэтага кожны дзень ва ўдзельнікаў лагера быў адвезены час на тое, каб чытаць Біблію, што ў паўсядзённым жыцці не так часта практыкуецца.

Чымсьці новым для многіх былі сустрэчы ў малых групках, дзе кожны мог «дакапацца» да адказу на свае пытанні, на штосьці незразумелае.

Дзякуючы Богу, з надвор’ем пашанцавала. Слупок тэрмометра не апускаўся ніжэй 30. Ратавала толькі вада, у якой моладзь з задавальненнем хавалася ад спёкі.

Увечары — святая Імша. Ну і канечне, ні адзін дзень не абыходзіўся без мерапрыемстваў. Гэта і гульня ў футбол, і інтэрнацыянальны вечар, нават маршрут, які трэба было прайсці ў тры гадзіны ночы, і інш. Але самае галоўнае — гэта тое, што паміж усімі склаліся сяброўскія адносіны. Сапраўды атрымалася адна вялікая сям’я.

Хвала Пану за той час, за надвор’е і за магчымасць праявіць сябе як сапраўдныя хрысціяне, і за айцоў піяраў, якія заўсёды знаходзяць для нас час.

Алена Мыслівец

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews