15.10.2024

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXІV Звычайную Нядзелю /B/

15.09.2024 г.

  • Ахвяраванні, якія сёння збіраюцца на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

З літургічнага календара:

  • 16-18 верасня – традыцыйна будзем адзначаць Квартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. У гэтыя дні асабліва будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
  • 16 верасня (пн)успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, біскупа і мучаніка.
  • 18верасня (ср)успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
  • 19 верасня (чц) – у Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі. 
  • 20верасня (пт)успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 21верасня (сб)свята св. Мацвея, апостала.

Іншыя аб’явы:

  • Запісваем яшчэ хлапчукоў (пасля першай св. Камуніі) у кандыдаты ў міністранты і жадаючых спяваць у дзіцячым хоры. Зацікаўленых просім звяртацца пасля св. Імшы ў сакрыстыю.
  • Нагадваем таксама, што набіраецца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі.
  • У сакрыстыі можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў.
  • Ёсць новы нумар часопіса AveMaria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе Вашы ахвяраванні
     і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня.

Пакінуць адказ