08.08.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

ХXІІІ Звычайную Нядзелю /B/

08.09.2024 г.

  • Сёння –з нагоды свята Нараджэння НПМ, напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
  • Таксама сёння пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00 гадз.) адбудзецца першая, у гэтым навучальным годзе, сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Усіх ахвотных педагогаў сардэчна запрашаем!

З літургічнага календара:

  • 12 верасня (чц)успамін Найсвяцейшага імя Марыі, а ў Ордэне піяраў – гэта свята.
  • 13верасня (пт)успамін св. Яна Хрызастома (Залатавýснага) біскупа і доктара Касцёла.
  • 14верасня (сб)свята Узвышэння Св. Крыжа.
  • У наступную нядзелю, 15 верасня, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • На гэтым тыдні ў нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі па рэлігіі. Хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся, можна гэта ўчыніць сёння пасля св. Імшы ў сакрыстыі. Расклад катэхезы знаходзіцца на дошцы аб’яваў, або на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Запрашаем уміністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі і хлапчукоў удзіцячы хор. Запісацца можна
     ў сакрыстыі.
  • Таксама будзе набірацца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісвацца можна да наступнай нядзелі ўключна.
  • 12 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Барунскай адбудзецца Каранацыя цудадзейнага абраза св. Марыі. У рамках падрыхтоўкі да гэтай урачыстасці пачалася Навэна да Маці Божай. На працягу дзевяці тыдняў кожны з дэканатаў нашай Гродзенскай дыяцэзіі здзяйсняе пілігрымку ў гэтую святыню, каб памаліцца за Касцёл
     ў Беларусі, за нашу Краіну і за ўсе сем’і. Наведванне гэтага святога месца для нашага (Лідскага) дэканата прыпадае на бліжэйшую суботу, 14 верасня. Хто хацеў бы ўзяць удзел у пілігрымцы да Маці Божай Барунскай, неабходна запісацца ў сакрыстыі да аўторка ўключна.
  • У нашай парафіі ў сацыяльнай сетцы вайбер з’явілася свая суполка. У шматлікіх парафій ёсць вялікі досвед падобнай практыкі, напрыклад можна хутка азнаёміцца ​​з душпастырскімі аб’явамі ці іншай карыснай інфармацыяй. Вырашылі паспрабаваць і мы стварыць свой вайбер-канал. Далучыцца да гэтай суполкі можна альбо праз qr-код, размешчаны на дошцы аб’яваў, альбо папрасіць тых, хто ўжо знаходзіцца ў гэтым чаце, далучыць вас.
  • У сакрыстыі можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў.
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, за ўсе Вашы ахвяраванні. Дзякуем таксама ўсім, хто на мінулым тыдні дапамагаў нам вырашаць розныя гаспадарчыя пытанні, якія датычацца нашай парафіі.

Пакінуць адказ