Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІІ Звычайную Нядзелю /В/
01.09.2024г.
- Сёння 1-га верасня (нд) – Дзень малітвы за ўсіх загінулых падчас ІІ-й Сусветнай вайны. У бягучым годзе прыпадае 85-я гадавіна выбуху гэтай вайны. Памятайма ў асабістых малітвах аб супакоі ў свеце, а таксама аб клопаце пра стварэнне з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
- Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- Падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне дэкан Шчучынскага дэканата кс. Юрый Кузьміч ўвядзе на пасаду Пробашча нашай парафіі а. Аляксандра Махнача SP. Сардэчна вітаем айца Пробашча і выпрошваем для яго патрэбныя Божыя ласкі на плённае служэнне ў Шчучынскай парафіі.
- Сёння а 11.30 адбудзецца св. Імша на распачацце новага навучальнага, катэхетычнага і акадэмічнага года з благаслаўленнем школьных прыладаў.
- Сёння напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: Малітва ў інтэнцыі аб Божым благаслаўленні ўсіх школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, педагогаў, выкладчыкаў і катэхетаў у новым навучальным і акадэмічным годзе.
- 2 верасня (пн) – Распачацце новага навучальнага, катэхетычнага і акадэмічнага года.
- Запіс школьнікаў на катэхезу (урокі па рэлігіі) ад 1 да 11 кл. абавязковы! Запіс будзе адбывацца ў кляштары ў класах на працягу двух дзён 3-4 верасня(ат-ср) з 11.00 да 13.00 і з 15.00 да 18.00. Урокі рэлігіі ў нашай парафіі распачнуцца з 10 верасня (ат).
- З распачаццем новага навучальнага і катэхетычнага года варта нагадаць пра падрыхтоўку да сакрамэнтаў у нашай парафіі:
- Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі:
І год падрыхтоўкі – 3 клас (або старэйшыя, хто прапусціў катэхезу ў 3 класе);
ІІ год падрыхтоўкі – 4 клас (або старэйшыя класы, хто ўжо прайшоў першы год падрыхтоўкі).
- Падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання:
І год падрыхтоўкі – 8 клас.
ІІ год падрыхтоўкі – 9 клас і старэйшыя класы.
Таксама будзе набірацца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Просьба да дарослых, каб запісвацца на падрыхтоўку да бежмавання ў сакрыстыі на працягу тыдня да наступнай нядзелі ўключна. Запрашаем хлапчукоў пасля Першай св. Камуніі ў кандыдаты ў міністранты. Запісацца можна 2-3 верасня падчас запісу на ўрокі рэлігіі або ў сакрыстыі пасля св. Імшы.
Запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы і моладзевы хор.
У гэтым навучальным годзе ў нашай парафіі распачнуцца ўрокі рэлігіі для дарослых. Падчас гэтых заняткаў будзем пазнаваць глыбей нашу веру, Св. Пісанне, навучанне Касцёла, Літургію
і многае іншае. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак
а 19.40 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Першая сустрэча пасля летняга перапынку і дачнага сезону адбудзецца 24 верасня (пн). Заняткі будзе весці пробашч а. Аляксандр. Усіх ахвотных сардэчна запрашаем! Таксама распачнуцца і сустрэчы для каталіцкіх педагогаў з нашай парафіі. Інфармацыя будзе пададзена пазней.
Нагадваем, што ў нашай парафіі да сакрамэнту хросту прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за 2 тыдні перад планаванай датай хросту. Што тычыцца падрыхтоўкі да шлюбу, – прыходзім запісвацца
ў сакрыстыю за тры месяцы перад планаванай датай шлюбу.
З літургічнага календара:
- 3 верасня (ат)– Успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і дК. А 10.00 гадз. адбудзецца Св. Імша ў інтэнцыі памерлых церпячых у чысцы.
- 4 верасня (ср)– Успамін бл. с. Стэлы і 10-ці паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі а 19.00.
- 5 верасня (чц)– Першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы і набажэнства а 19.00 гадз. будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.
- 6 верасня (пт)– Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі: раніцай з 9.15 і ўвечары з 18.15, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля Св. Імшаў.
- 7 верасня (сб)– Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля Святых Імшаў.
- 8 верасня (нд)–У сувязі з нядзельным днём, сёлета не будзе Свята Нараджэння НПМ (па-народнаму кажуць: Багач), аленапрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні, а таксама тым, хто ахвяраваў кветкі для ўпрыгожвання нашай парафіяльнай святыні. Вялікая просьба каб прыносіць кветкі ў пятніцу вечарам перад вячэрняй св. Імшой. Жадаем ўсім добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!