13.09.2024

 Catholic.by

Фота: Раман Ярмош

15 жніўня з Іўя ў касцёл Нараджэння Маці Божай у Дудах (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат) скіруецца пешая пілігрымка на традыцыйны фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Фэст у Дудах з’яўляецца даўняй традыцыяй Івейшчыны, якая мае амаль пяцісотгадовую гісторыю. Да абраза Маці Божай у драўлянай вясковай сятыні здаўна імкнуцца трапіць шматлікія вернікі з наваколля.

Пілігрымка з Іўя распачнецца а 12-й гадзіне ад касцёла святых Апосталаў Пятра і Паўла. Шлях у Дуды зойме не больш за дзве гадзіны, за якія пілігрымы пройдуць каля шасці кіламетраў.

Святая Імша ў Дудах распачнецца ў 14.00.

У 2022 годзе ў Дудах урачыста адзначылі 250-гадовы юбілей мясцовай святыні. Тады пасля двухгадовага перапынку сюды аднавіліся арганізаваныя пілігрымкі з Іўя.

Пакінуць адказ