08.08.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2024/ – 04.08.2024

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.

Таксама сёння выходзячы з касцёла, пасля кожнай св. Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.

З літургічнага календара:

05 жніўня (панядзелак) – успамін НПМ Кангрэгацкай

(Студэнцкай).

06 жніўня (аўторак) – свята Перамянення Пана.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

08 жніўня (чацвер) – успамінсв. Дамініка, святара.

09 жніўня (пятніца) – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), апякункі Еўропы.

10 жніўня (субота) – свята св. Лаўрэнція w. Wawrzyńca), дыякана і мучаніка.

Іншыя аб’явы:

  • Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем

дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 18 па 25 жніўня бягучага года.

Запісываем толькі да 11 жніўня!!! Пасля гэтага дня не будзем запісываць дзяцей і моладзь на Канікулы з Богам.

Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб

дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

  • Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым

тыдні кветкі ў наш касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.

  • Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ