08.08.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХVІІ Звычайную Нядзелю /В/

28.07.2024

  • У сувязі з літургічным успамінам св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных, які адзначаўся 25 ліпеня,сённяпасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне. Таксама, сёння ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Гэты дзеньправодзіцца ў 4-ю нядзелю ліпеня для таго, каб “паказаць блізкасць Бога і Касцёла да кожнага пажылога чалавека”. Касцёл заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе, асабліва моладзі, наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў з гэтага свету.
  • 29 ліпеня (пн)Успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
  • 31 ліпеня (ср)Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
  • 1 жніўня (чц)Успамін св. Альфонса Лігуоры, біскупа і дК. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
  • 2 жніўня (пт)Успамін Маці Божай Анёльскай. У гэты дзеньможна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і такая назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання адпусту: прысутнасць на

св. Імшы ў касцёле, не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Гэта таксама першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі.

  • 3 жніўня – Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 4 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная).Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц жнівень: Будзе малітва ў інтэнцыі аб цвярозасці ў нашых сем’ях і аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых залежнасцяў. 

  • З 18 па 25 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Перад алтаром да 11 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі.  
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя             і складковыя.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна таксама азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага і плённага новага тыдня!

Пакінуць адказ