ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 28.07.2024
На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
З літургічнага календара:
29 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
30 ліпеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
31 ліпеня (серада) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.
01 жніўня (чацвер) – успамінсв. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.
- першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз.
набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
02 жніўня (пятніца) – успамін НПМ Анёльскай.
- першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую
пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
03жніўня (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
04 жніўня (нядзеля) – першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва аб цвярозасці ў нашай краіне.
Іншыя аб’явы:
- Пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні запісываем
дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 18 па 25 жніўня бягучага года.
Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб
дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.
Запісываць дзяцей і моладзь будзем да 11 жніўня.
У наступную нядзелю выходзячы з касцёла, пасля кожнай св.
Імшы, можна будзе скласці свае ахвяраванні на патрэбы арганізацыі і правядзення Канікул з Богам. За Вашыя ахвяры шчыра дзякуем.
- Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі ў гэтым
тыдні кветкі ў касцёл. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.
