06.03.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХVІ Звычайную Нядзелю /В/

21.07.2024

  • 22 ліпеня (пн)Свята св. Марыі Магдалены.
  • 23 ліпеня (ат)Свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 25 ліпеня (чц)Свята св. Якуба, апостала і ўспамін               св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных.  Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбудзецца ў наступную нядзелю (28 ліпеня)пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.
  • 26 ліпеня (пт)Успамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў НПМ.
  • 28 ліпеня (нд) у Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Гэты дзеньправодзіцца для таго, каб “паказаць блізкасць Бога і Касцёла да кожнага пажылога чалавека”. Касцёл заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе, асабліва моладзі, наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў з гэтага свету.
  • З 18 па 25 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Перад алтаром да 11 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочваем, каб мы ўсе, як адна парафіяльная сям’я, прычыніліся да арганізацыі гэтага часу адпачынку для дзяцей і моладзі з нашай парафіі.  
  • Заахвочваем прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў.
  • 19 ліпеня 2024 года, Папа Францішак прызначыў кс. каноніка Андрэя Зноску, да гэтага часу пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Новы дапаможны біскуп будзе дапамагаць ардынарыю Пінскай дыяцэзіі б-пу Антонію Дзям’янку з’дзяйсняць пастырскі клопат у Пінскай дыяцэзіі ў склад якой уваходзяць дзве вобласці: Брэсцкая і Гомельская. Памятайма ў сваіх малітвах пра біскупа-наміната, каб ён належным чынам падрыхтаваўся да біскупскага пасвячэння і плённа здзяйсняў пастырскія абавязкі ў Пінскай дыяцэзіі.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Жадаем усім Вам добрай нядзелі і плённага новага тыдня!

Пакінуць адказ