Аб’явы Ліда ад 05 жніўня

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

18 Нядзеля Звычайная

05 жніўня 2012 г.

 

Сёння – Нядзеля – Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 18.00 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на жнівень – у інтэнцыі трэзвасці: малітва за тых, хто выпівае, за тых, хто гоніць і продае самагон. Малітва аб ласцы навяртання.

Усе ахвяры, якія збіраем на тацу ў сёняшні дзнь будуць перададзны на патрэбы нашай далейшай будовы. За складзеныя ахвяры складваем словы шчырай падзякі.

На гэтым тыдні будзем успамінаць:

06 жніўня – панядзелак – Свята Перамянення Пана.

08 жніўня – серада – Успамін св. Дамініка, Святара.

09 жніўня – чацвер – Успамін св. Тэрэзы Бэнэдыкты аж Крыжа, Панны і Мучаніцы.

10 жніўня – пятніца – Свята св. Лаўрэнція, Дыякана і Мучаніка.

У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.

У Сакрыстыі прымаем таксама запісы дзяцей і моладзі на “Канікулы з Богам”, якія будуць праходзіць у нашай парафіі з 12 па 19 жніўня.

Выражаем слова падзякі тым вернікам, якія на гэтым тыдні ахвяравалі кветкі ў наш касцел.

Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць каталіцкія газэты і часопісы.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews