08.08.2026

ДУШПАСТЫСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

(Шчучын, 14-07-2024)

  1. 15 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і Доктара Касцёла.
    a. у Ордэне Піяраў у гэты дзень літургічны ўспамін св. Пампілія Марыі Піроцці, піяра і святара.
    b. таксама ў гэты дзень а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі.
  2. 16 ліпеня (аўторак) – успамін НПМ з Гары Кармэль. Таксама ў аўторак а 10.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
  3. 20 ліпеня (субота) – чарговая гадавіна мучаніцкай смерці бл. Мар’янны Бернацкай.
  4. Ад наступнай нядзелі (21 ліпеня да 18 жніўня) будзем запісваць дзяцей і моладзь ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам, якія адбудуцца ў нашай парафіі з 18 па 25 жніўня бягучага года.
    Таксама запрашаем студэнтаў і старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам ў якасці выхавацеляў.
  5. З 30 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак. Яна звязана з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны. Падрабязную інфармацыю для зацікаўленых можна атрымаць у сакрыстыі.
  6. Выражаем словы падзякі асобам, якія ахвяравалі гэтым тыдні кветкі ў касцел. Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб можна было ўдэкараваць касцел на нядзелю.
  7. Пры выхадзе с касцёла можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ