08.08.2026

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХV Звычайная Нядзеля /В/

14.07.2024

  • 15 ліпеня (пн) –  Успамін св. Бонавентуры, біскупа і дК.
  • 16 ліпеня (ат) –  Успамін НПМ з гары Кармэль.
  • 20 ліпеня (сб) – У гэты дзень узгадваецца чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі з 13 па 16 ліпеня 1943 г. на фартáх каля Навýмавіч.
  • З 18 па 25 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей з 1 па 11 кл. Запісвацца можна ўжо з заўтрашняга дня перад або пасля святой Імшы і толькі ў сакрыстыі. Не запісваем па тэлефоне, ці праз інстаграм. Святар не носіць увесь час спіскі з сабой. Спіскі знаходзяцца ў сакрыстыі, таму вельмі просім прыйсці ў сакрыстыю перад або пасля святой Імшы і запісацца. Арганізацыю гэтага мерапрыемства для дзяцей з нашай парафіі заахвочваем падтрымаць таксама і сваімі ахвяраваннямі, якія будуць прызначаны на пасілкі і падарункі для дзяцей. Перад алтаром да 11 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць добраахвотныя ахвяраванні на рэалізацыю Канікул з Богам. Заахвочваем, каб мы ўсе разам, як адна парафіяльная сям’я, прычыніліся да арганізацыі гэтага тыдня летняга адпачынку для дзяцей і моладзі нашай парафіі!  
  • У пятніцу (12 ліпеня) у пілігрымку ў Санктуарый МБ у Тракелях хадзіла і група вернікаў з нашай парафіі. У пілігрымцы ўдзельнічала 84 асобы разам з дзецьмі. Вялікі дзякуй усім удзельнікам пілігрымкі (і транспарту, які кожны год нас суправаджае) за вашае жаданне ісці да Марыі, за вашу паставу, адкрытае сэрца і асабістае сведчанне вашай веры.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу парафіяльную святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
  • Вялікі дзякуй за супольную малітву, усе Вашы ахвяраванні і жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ