
Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІV Звычайная Нядзеля /В/
07.07.2024
- 7 ліпеня – Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц ліпень: Будзе малітва ў інтэнцыі сем’яў нашай парафіі, каб у іх была заўсёды любоў, згода і павага.
- 10 ліпеня (ср) – Свае імяніны будзе адзначаць а. Віталій Слука і вячэрняя св. Імша ў 18.30 будзе цэлебравацца ў яго інтэнцыі. Віншаваць імянінніка будзем 14 ліпеня (нд) напрыканцы св. Імшы а 10.00 гадзіне.
- 11 ліпеня (чц) – Успамін св. Бэнэдыкта, аббата, апякуна Еўропы.
- 12-13 ліпеня (пт-сб)– Дыяцэзіяльнае свята Адведзінаў НПМу Тракелях. У межах урачыстасцяў, дэвіз якіх гучыць: “Марыя – наша Каралева”, будзе святкавацца юбілей 15-годдзя з моманту каранацыі цудадзейнага тракельскага абраза. 5 ліпеня 2009 г. кард. Казімір Свёнтэк усклаў на абраз папскія кароны. Таму, 12 ліпеня (у пятніцу) наша парафія пойдзе ў пілігрымку ў Тракелі. У гэты дзень збіраемся каля касцёла ў 11.50 і а 12.00 распачнём пілігрымку ў Тракелі. Абавязкова ўзяць з сабой кепку ці хустку на галаву, ваду, штосьці перакусіць (пост ад мясных страваў не абавязвае падчас пілігрымкі. На гэта ёсць дазвол кс. біскупа Аляксандра К.), камфортны абутак (сандалі, красоўкі, галоўнае каб не новы абутак) і вырашыце, як і з кім будзеце вяртацца з Тракеляў у Ліду. План урачыстасцяў у Тракелях можна знайсці на дыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонцы:
- У наступную нядзелю 14 ліпеня ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву, усе Вашы ахвяраванні і жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!