
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 30.06.2024
З літургічнага календара:
02 ліпеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
03 ліпеня (серада) – свята св. Тамаша (św. Tomasza), апостала.
04 ліпеня (чацвер) – першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства у інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
05 і 06 ліпеня (пятніца, субота) – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
05 ліпеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
06 ліпеня (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
07 ліпеня (нядзеля) – І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва аб адпаведную пагоду і добры ўраджай.
Іншыя аб’явы:
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.