18.04.2025

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХІІ Звычайная Нядзеля /В/

23.06.2024 г.

  • З 27 чэрвеня па 5-га ліпеня адбудзецца сёмая Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Запісацца ў Лідскую пілігрымку і атрымаць дакладную інфармацыю можна ў Лідскай Фары. Таксама сёння перад уваходам у касцёл можна будзе скласці сваі ахвяраванні ў скарбонку. Гэтыя ахвяраванні будуць дапамогай нашай парафіі ў арганізацыі Лідскай пілігрымкі ў Будслаў. Заахвочваю падтрымаць гэту ініцыятыву. Пілігрымковы рух у Беларусі вельмі дынамічна развіваецца таксама і дзякуючы ахвяраванням вернікаў. Вялікі дзякуй за Вашае разуменне і ахвяраванні.
  • 24 чэрвеня (пн) Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за імяніннікаў, за тых хто носіць імя: Ян (Іван), Яна, Яніна, Ёанна (Жанна) каб святы апекун заступаўся і выпрошваў для іх патрэбныя ласкі ў Бога. У Касцёле – гэта ўрачыстасць, але неабавязковая. Гэта значыць, што хто ў гэты дзень не будзе на св. Імшы, той не будзе мець граху, але запрашаем на Св. Імшу.
  • 25 чэрвеня (ат) –У нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў каб падчас летніх канікулаў мелі час для Бога, добра адпачылі і падрыхтаваліся да новага навучальнага года.
  • 27 чэрвеня (чц) Успамін НПМ Нястомнай Дапамогі. Таму, набажэнства да МБ Нястомнай Дапамогі (замест серады) выключна адбудзецца ў чацвер адразу пасля Літаніі да Найсв. Сэрца Пана Езуса перад вячэрняй св. Імшой.
  • 28 чэрвеня (пт) Успамін св. Ірынея, біскупа і мучаніка.
  • 29 чэрвеня (сб) Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў.Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік у гэты дзень павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Ахвяраванні складзеныя на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы. У гэты дзень парафіяльная адпустовая св. Імша ў Дзітве распачнецца а 12.00. Ксёндз пробашч запрашае.    
  • У наступную нядзелю 30 ліпеня ў 17.30 –адбудзецца заканчэнне чэрвеньскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і апошні нумар часопіса AveMaria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ