
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 23.06.2024
З літургічнага календара:
24 чэрвеня (панядзелак) – ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
У гэты дзень а. Ян адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.
25 чэрвеня (аўторак) – Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
28 чэрвеня (пятніца) – успамін св. Ірэнэя (Ireneusza), біскупа і мучаніка.
29 чэрвеня (субота) – урачыстасць св.св. Пятра і Паўла, апосталаў. У нашым касцёле св. Імшы а 09.00 (за памерлых – складковая), 10.00 і 19.00 гадз.
Урачыстасць святых Пятра і Паўла з’яўляецца святам абавязковым, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.
Ахвяры, якія збіраюцца ў гэты дзень на тацу, прызначаны на патрэбы Апостальскага Пасада (StolicyApostolskiej).
30 чэрвеня (нядзеля) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства.
Іншыя аб’явы:
- Запрашаем на чэрвенскае набажэнства, якое ў нашым касцёле
праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
- У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар
газеты Слова жыцця.