
Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХІ Звычайную Нядзелю /В/
16.06.2024 г.
- Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзеньмедыцынскага работніка. Таму, памятайма ў сваіх малітвах аб ўсіх медыках.
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30.
- 17 чэрвеня (пн) – Успамін св. Альберта Хмялёўскага, законніка.
- 21 чэрвеня (пт) – Успамін св. Алаíзія Ганзáгі, законніка.
\
- 22 чэрвеня (сб) – 83-я гадавіна распачацця ВАВ. У нашай краіне адзначаецца як Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Няхай у гэты дзень кожны з нас памоліцца малітвай “Анёл Панскі” у інтэнцыі ўсіх загінулых, каб гэты жах ніколі больш не паўтарыўся ў нашай Бацькаўшчыне. Таксама ў сваіх малітвах памятайма аб супакоі ва ўсім свеце.
- З 27 чэрвеня па 5-га ліпеня адбудзецца сёмая Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Запісацца ў Лідскую пілігрымку і атрымаць дакладную інфармацыю можна ў сакрыстыі Лідскай Фары. Таксама ў наступную нядзелю перад уваходам у касцёл можна будзе скласці сваі ахвяраванні ў скарбонку. Гэтыя ахвяраванні будуць фінансавай дапамогай нашай парафіі ў арганізацыі Лідскай пілігрымкі ў Будслаў. Заахвочваю падтрымаць гэту ініцыятыву. Пілігрымковы рух у Беларусі вельмі дынамічна развіваецца таксама і дзякуючы ахвяраванням вернікаў.
- Ёсць газета „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса “AveMaria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі таксама можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні. Няхай добры Бог ўсім Вам аддзячыць!Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!