
Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Х Звычайную Нядзелю /В/
09.06.2024 г.
- 11 чэрвеня (ат) – Успамін св. Барнабы, Апостала.
- 12 чэрвеня (ср) – Успамін бл. Генрыха Глябовіча, святара, і паплечнікаў, мучанікаў Другой Сусветнай вайны.
- 13 чэрвеня (чц) – Успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.
- 16 чэрвеня, у наступную нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. Будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх тых, хто працуе ў медыцынскай службе.
- З 27 чэрвеня па 5-га ліпеня адбудзецца сёмая Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Запісацца ў пілігрымку і атрымаць дакладную інфармацыю можна ў сакрыстыі Лідскай Фары.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часoпіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікая просьба прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл. Найлепш, кветкі прыносіць у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня!