
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА X ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 09.06.2024
З літургічнага календара:
11 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Барнабы, апостала.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
12 чэрвеня (серада) – успамін бл. Генрыха святара і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў ІІ Сусветнай вайны.
13 чэрвеня (чацвер) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.
Таксама ў гэты дзень успамін св. Антонія Падуанскага (z Padwy), святара і доктара Касцёла.
16 чэрвеня (нядзеля) – у нашай краіне будзем маліцца за медыкаў, асаблівым чынам за медыкаў нашай парафіі.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле
праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
- 15 чэрвеня ў Тракелях адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў
Руху “Маргарэткі” (10.00-14.00 гадз.). Запісываем у сакрыстыі.
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.