14.11.2025

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІХ Звычайную нядзелю /В/

02.06.2024

  • У мінулы чацвер (30 мая) мы святкавалі ўрачыстасць Божага Цела. Дзякуем тым парафіянам, якія прычыніліся да падрыхтоўкі прыгожых алтароў на шляху Эўхарыстычнай працэсіі. Дзякуем таксама Лідскаму райвыканкаму за дазвол на правядзенне працэсіі, як масавага мерапрыемства. Вялікі дзякуй асабліва тым парафіянам, якія ўдзельнічалі ў працэсіі, за вашае публічнае сведчанне веры ва Эўхарыстычнага Хрыста.
  • Сёння ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Памятайма ў малітве за жывых і памерлых татаў. З гэтай нагоды ў Тракелях распачнецца адмысловая праграма а 12.00 – Адарацыяй Найсв. Сакрамэнту; а 13.00 – св. Імша, потым будзе час на каву і а 15.00 – Крыжовы шлях пад назвай: “Тата, які апякуецца сваёй сям’ёй”. Пасля заканчэння – благаслаўленне і ад’езд. Таксама, сёння Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення абудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.
  • 3 чэрвеня (пн) Успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 5 чэрвеня (ср)Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Гэта першая серада месяца. Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі з просьбамі і падзякамі адбудзецца разам з Літаніяй да Найсв. Сэрца Пана Езуса перад Св. Імшой а 18.00. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.
  • 6 чэрвеня (чц) – Гэта першы чацвер месяца. Асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30. У гэты дзень завяршаецца актава ўрачыстасці Божага Цела. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца бласлаўленне кветак і зёлкаў. Пасля кожнай св. Імшы спецыяльнае благаслаўленне атрымаюць дзеці.
  • 7 чэрвеня (І пятніца месяца) Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У гэты дзеньза прачытанне ці спеў Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. У сувязі з урачыстасцю ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пост ад мясных страў.
  • 8 чэрвеня (сб) Успамін Беззаганнага Сэрца НПМ. У гэты дзень у Тракелях адбудзецца сустрэча для дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Св. Камунію. Распачацце праграмы ў 10.30. А 12.00 распачнецца Св. Імша, а потым будзе забаўляльная праграма, актыўныя гульні, танцы. У 16.30 – адбудзецца сумесная малітва каля Марыі, агульнае фота і ад’езд да даму. Заахвочваем бацькоў, каб зрабілі свята для сваіх дзяцей і завезлі іх на такі дзень у Тракелі, да Маці Божай. Тым больш, што Тракелі зусім недалёка.   
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ