ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА IX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2024/ – 02.06.2024
З літургічнага календара:
03 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Караля Луангі (św. Karola Lwangi i towarzyszy, męcz.) і паплечнікаў, мучанікаў.
04 чэрвеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
05 чэрвеня (серада) – успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.
06 чэрвеня (чацвер) – заканчэнне Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.
– першы чацвер месяца. Набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця адбудзецца пасля чэрвенскага набажэнства.
07 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія.
Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.
У сувязі з тым, што ў пятніцу ўрачыстасць, то няма посту.
Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.
08 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганага Сэрца НПМ.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле
праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
