Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /B/
26.05.2024
- Сёння Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Падчас св. Імшаў а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 134 асобы. Памятайма пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах. Сёння парафіяльны адпуст у Крупаве распачнецца а 13.00 гадз. Ксёндз пробашч сардэчна запрашае.
- 30 мая (чц) – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і а 18.00. Працэсія з’яўляецца публічным, масавым мерапрыемствам. Наша парафія атрымала дазвол ад Лідскага райвыканкама на правядзенне працэсіі. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Перад вячэрняй св. Імшой у 17.30 будзе Літанія Ларэтанская да НПМ.
- 31 мая (пт) – Свята Адведзінаў НПМ і заканчэнне маёвага набажэнства.
- 1 чэрвеня (сб) – Успамін св. Юстына, мучаніка. Гэта першая субота месяца.Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Малітва ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе падчас чэрвеньскага набажэнства.
- Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.
- З 27 мая па 1 чэрвеня для першакамунійных дзяцей будзе Белы тыдзень. Дзеці будуць прыходзіць кожны дзень на св. Імшу а 9.00 (прыходзіць 2-я змена ў школе) і ў 18.30 (прыходзіць 1-я змена ў школе).
- 2 чэрвеня – Першая нядзеля месяца. У Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!
