ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
/Год В – 2024/ – 26.05.2024
З літургічнага календара:
28 мая (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
30 мая (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.
31 мая (пятніца) – свята Адведзінаў НПМ (NawiedzeniaNMP). Заканчэнне маёвага набажэнства. Акрамя гэтага 31 мая ў Ордэне Айцоў Піяраў моляцца аб новыя манаскія пакліканні да суполнасцяў Каласансаўскай сям’і.
01 чэрвеня (субота) – успамін св. Юстына, мучаніка і першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства.
Таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.
- першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да
Беззаганага Сэрца НПМ.
02 чэрвеня (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная).
Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары
Св. Духа.
У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле
праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.