21.06.2024

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Урачыстаць Спаслання Духа Святога /В/

19.05.2024 г.

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да Маці Божай кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем маліцца гэтай прыгожай Марыйнай малітвай і ў сваіх сем’ях.
  • Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніцу), у народзе кажуць – Сёмуха. За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Сёння апошні дзень велікоднага перыяду. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца час велікоднай споведзі і Св. Камуніі.
  • 20 мая (пн) Свята НПМ Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў.Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Сардэчна запрашаем!
  • 21 мая (ат) Успамін св. Яна Непамýка, святара і мучаніка.
  • 23 мая (чц) Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Таксама, у гэты дзень33-ю гадавіну біскупскага пасвячэння адзначыць пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Таму, асабліва памятайма ў сваіх малітвах у інтэнцыі нашага пастыра і аб яго плённым, апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі.
  • 24 мая (пт)Успамін НПМ Успамогі Хрысціянаў.
  • 25 мая (сб) – У гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя падчас святой Імшы а 12.00 адбудзецца біскупскае пасвячэнне наміната кс. Уладзіміра Гуляя, біскупа-каад’ютара. Ахінем шаноўнага наміната нашай малітвай! Няхай шчодрасць Божай ласкі спадарожнічае яму ў падрыхтоўцы да прыняцця біскупскага пасвячэння і ў далейшым служэнні ў нашай дыяцэзіі. Таксама, у суботу – Каласансаўскі дзень у нашай парафіі. Асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва    св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй         св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў напрыканцы навучальнага і катэхетычнага года.
  • 26 чэрвеня – у наступную нядзелю Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы. У нашым касцёле ў 11.30 і а 14.30 адбудзецца ўрачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 135 дзяцей (у двух групах). Вялікая просьба да парафіянаў, якія звычайна ходзяць на св. Імшу а 11.30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне. Таксама ў наступную нядзелю ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Будзем маліцца за жывых і памерлых тáтаў. Парафіяльны адпуст у Крупаве 26 мая распачнецца а 13.00. Ксёндз пробашч Віктар сардэчна запрашае.
  • Сёння пасля св. Імшы а 18.00 у касцёле адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія ў наступную нядзелю 26 мая ў нашай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
  • Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім плённага новага тыдня!

Пакінуць адказ