ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА
/Год В – 2024/ – 19.05.2024
З літургічнага календара:
20 мая (панядзелак) – свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.
21 мая (аўторак) – успамін св. Яна Непамука (św. JanaNiepomucena), святара і мучаніка.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
23 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (świętoJezusaChrystusaNajwyższegoiWiecznegoKapłana).
XXХІІI гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бп. Аляксандра Кашкевіча.
24 мая (пятніца) – успамін НПМ Успамогі Хрысціян (NMPWspomożycielkiWiernych).
26 мая (нядзеля) – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
На св. Імшы ў 11.30 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны
будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.