Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
VІІ Велікодную Нядзелю /В/
12.05.2024 г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы ў сваіх сем’ях. Да наступнай нядзелі молімся навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
- 13 мая (пн) – успамін НПМ Фацімскай.
- 14 мая (ат) – свята св. Мацея, апостала.
- 16 мая (чц) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
- 19 мая (нд) – Урачыстасць Спаслання Духа Святога. (Пяцідзясятніца – бо святкуецца на 50-ы дзень пасля Пасхі, а ў народзе таксама кажуць: Сёмуха. За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) у гэты дзень, можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Праз тыдзень завяршаецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца час велікоднай споведзі і Св. Камуніі.
Таксама, у наступную нядзелю пасля св. Імшы а 18.00 у касцёле адбудзецца сход бацькоў тых дзяцей, якія 26 мая ў нашай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.
- Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць, супольную малітву і ўсе ахвяраванні, якія Вы складаеце на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім благаслаўлёнага, плённага новага тыдня!