23.05.2025

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІI ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2024/ – 12.05.2024

З літургічнага календара:

13 мая (панядзелак) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

14 мая (аўторак) – свята св. Мацея, апостала.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

15 мая (серада) – вячэрняя св. Імша а 18.00 гадз., падчас якой біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч удзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

У гэты дзень маёвае набажэнства адбудзецца пасля Св. Імшы а 19.00 гадзіне.

16 мая (чацвер) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

19 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.

Насв. Імшах у 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.

Іншыя аб’явы:

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складаў свае ахвяры на новыя хоронгві.

  • 15 мая, у сераду, падчас св. Імшы а 10.00 гадз. будзем маліцца

за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

Пакінуць адказ