
Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
VІ Велікодную Нядзелю /В/
05.05.2024 г.
- Сёння 5 мая – Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб Божую апеку над святарамі і манаскімі асобамі нашай дыяцэзіі і аб іх супрацоўніцтва са свецкімі вернікамі.
Сёння ў Гродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Тракелях з удзелам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Кусташ санктуарыя запрашае каб памаліцца аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечным жыцці ў небе, а таксама падзякаваць Богу за дар мацярынства і за адзінства ў нашых сем’ях. А 13.00 – Св. Імшу ў Тракелях узначаліць пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Запрашаем на гэтую Марыйную малітву ў касцёл. Таксама заахвочваем маліцца перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі і дома ў сваіх сем’ях.
- 6 мая (пн) – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- З 6 па 8 мая – Дні малітваў (т.зв. Крыжовыя дні) перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана аб добрым ураджаі, а таксама за галадаючыя краіны.
- 8 мая (ср) – успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.
- 9 мая (чц) – Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Гэта таксама Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень памяці і малітвы за ахвяры Другой Сусветнай вайны, а таксама аб міры ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.
- 10 мая (пт) – Успамін св. Яна Авільскага, доктара Касцёла. У гэты дзень распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-ці дзён, напрыканцы маёвага набажэнства будзем маліцца навэннай да Духа Святога.
- 12 мая (у наступную нядзелю) ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З нагоды збаўчага свята Пасхі Хрыстовай паводле юліянскага календара, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння, ад імя ўсёй нашай парафіі выказваем ім сардэчныя віншаванні! Няхай пасхальныя святы будуць крыніцай надзеі і міру, а таксама магчымасцю адкрыцця на Божую ласку і поўных любові сустрэч з бліжнімі. Няхай супакой, еднасць і блізкасць напаўняюць усе сэрцы і натхняюць на добрыя справы. Віншуем са збаўчым святам Пасхі Хрыстовай! У нашай парафіі ёсць каталіцка-праваслаўныя сем’і, таму просім перадаць нашы віншаванні праваслаўным вернікам.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць і супольную малітву, а таксама за ўсе ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!